transparent_line
Ивановский районный
исполнительный комитет
(
fotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_image
Меню
h_line_delimetr
29.06.2018 11:56
Віншаванне з Днем Незалежнасці!

Паважаныя жыхары і госці Іванаўскага раёна!

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!

3 ліпеня наша краіна адзначае галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі).

Гэтае свята – сімвал суверэнітэту і свабоды нашай Радзімы, гераічнага мінулага і светлай будучыні. Яно ўвасабляе ў сабе гістарычную пераемнасць і выбар самастойнага шляху развіцця краіны, заснаванага на прынцыпах справядлівасці, клопату пра людзей, сацыяльна-палітычнай стабільнасці і шматвектарнай знешняй палітыкі.

У гісторыі нашай краіны гэты дзень азнаменаваны значнай гістарычнай падзеяй — вызваленнем Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дзякуючы найвялікшаму гераізму і мужнасці адзінага шматнацыянальнага народа ўдалося адстаяць самае галоўнае для кожнага з нас — права на жыццё і свабоду. Нізкі паклон і вялізная ўдзячнасць воінам-вызваліцелям, усім, хто адраджаў родныя гарады і вёскі з руін і попелу.

Скрозь гады і выпрабаванні беларускі народ пранёс любоў да Радзімы. Наша агульная задача — захаваць і памножыць слаўныя традыцыі пераможцаў.

Сёння ў нашай краіне пануюць мір і парадак, у грамадзян ёсць усе магчымасці атрымаць добрую адукацыю, спакойна працаваць і гадаваць дзяцей. Беларускі народ адзіны, а аб’ядноўвае нас галоўнае - клопат аб умацаванні Айчыны і добрасумленная праца дзеля дасягнення гэтай мэты.

Вялікі дзякуй усім вам за адданасць роднай зямлі, за вашу стваральную працу, жыццёвую мудрасць і актыўны ўдзел у жыццядзейнасці раёна. Дзякуючы згуртаванасці і працалюбству мы зможам адолець любыя цяжкасці, бо разам ствараем сваю будучыню і будучыню нашых дзяцей і ўнукаў.

Дарагія землякі!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Рэспублікі.

Няхай у кожным доме, кожнай сям’і будзе шчасце, здароўе, дабрабыт і дастатак. Няхай вера ў сябе, у сваю дзяржаву заўсёды жыве ў сэрцах кожнага з нас!

Іванаўскі раённы выканаўчы камітэт
Іванаўскі раённы Савет дэпутатаў

 
Архив новостей >>
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Контактная информация
Ивановский районный
исполнительный комитет
225793, г.Иваново, пл.Октября, 2,
e-mail: ivanrik@brest-region.by
Режим работы: с 8.00 до 17.00,
обед с 13.00 до 14.00,
выходные дни: суббота, воскресенье
8-01652-2-12-41 (приемная)
8-01652-2-25-48 (факс)
8-01652-2-33-10 (пост охраны)
h_line_delimetr
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Ивановский районный
исполнительный комитет
225793, г.Иваново, пл.Октября, 2,
e-mail: ivanrik@brest-region.by
Сайт разработан
БОКУП "Центр внедрения научно - технических разработок"
Каменецкий Брестский Малоритский Жабинковский Пружанский Кобринский Берёзовский Дрогичинский Ивацевичский Ивановский Барановичский Ляховичский Ганцевичский Пинский Лунинецкий Столинский