Версия для слабовидящих transparent_line
Ивановский районный
исполнительный комитет
(
fotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_image
Меню
h_line_delimetr
Сімвалы Радзімы

Напярэдадні Дня Дзяржаўнага герба i Дзяржаўнага сцяга, які ў Беларусі штогод адзначаецца ў другую нядзелю мая, у бібліятэчных установах, школах горада i раёна прайшлі выхаваўчыя мерапрыемствы, інтэлектуальныя квізы, конкурсы, лекцыі, круглыя сталы, дыскусіі з удзелам шаноўных гасцей - кipaўніцтва райвыканкама, прадстаўнікоў пракуратуры i раённай арганізацыі ГА «БРСМ».

Мерапрыемствы смела можна лічыць урачыстасцю, бо гаворка на ix вялася пра дзяржаўную ciм-воліку, якая вызначае i падкрэслівае выключнасць, унікальнасць як беларусаў, так i нашай Радзімы. Ва ўсе часы Бацькаўшчына лічылася найвяікшым нацыянальным скарбам народа. Абараняць суверэнітэт Айчыны, ведаць i шанаваць яе дзяржаўныя сімвалы - абавязак кожнага грамадзяніна. У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сімваламі краіны з'яуляюцца Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб i Дзяржауны гімн.

«У сімвалах дзяржавы - гітсторыя майго народа» - гэтая назва аб'яднала тэматычныя круглыя ста­лы ў гарадскіх установах адукацыі, дзе вучні разам з гасцямі здзяйснялі падарожжа ў мінулае Радзімы. Так, напрыклад, расказваючы пра гісторыю беларускага сцяга, выступоўцы прасачылі яго лёс ад 1919 года да сучаснасці, звярнуушы ўвагу на тое, чаму з моманту ўступлення ў ААН беларускі сцяг быў зменены, хто распрацаваў яго праект, якія змены ў беларускай сімволіцы адбыліся пасля рэферэндуму 1995 года, што азначаюць тры колеры сучаснага Дзяржаўнага сцяга, хто аўтар арнамента «Узыходзячае сонца» на iм, успомнілі, якія дзяржавы маюць падобныя да беларускага сцягі. Асаблівую ўвагу прысутныя звярнулі на нядаўнія змены ў дзяржаўным гербе.

Па заканчэнні мерапрыемства ў СШ №4 г. Іванава кожны выпускнік выказаўся наконт таго, што азначае быць грамадзянінам сваёй краіны. Адказы былі розныя i цікавыя: для кагосьці гэта значыць паважліва ставіцца да роднай мовы, нехта палічыў важным ганарыцца дасягненнямі свaix суайчыннікаў, берагчы гісторыю народа, яго гісторыка-культурныя набыткі, помніць пра герояў, спрыяць росту пазітыўнага іміджа Беларусі за мяжой.

Звяртаючыся да выпускнікоў, намеснік старшыні райвыканкама Рыгор Сыса ў сваю чаргу заўважыў:

- Мне прыемна сустрэцца з вамі - людзьмі якія, па-першае, на парозе новага самастойнага жыцця, па-другое, народжанымі ў Рэспубліцы Беларусь. Я ж чалавек з СССР. Уважліва слухаючы паведа-мленні, нібыта зноўку перажыў няпростыя перыяды ў гісторыі нашай радзімы, змены, якія адбыліся з часу майго нараджэння, у тым ліку, перамены, якія зазнала беларуская сімволіка. Пражыць i праслухаць - абсалютна розныя рэчы. Хутка вы зробіце свой прафесійны выбар. Ды i ўвогуле, у жыцці шмат розных выбараў прыйдзецца рабіць. Жадаю не згубіцца ў безлічы прапа-ноў, правільна ацэньваць уласныя магчымасці i патэнцыял, i самае галоўнае, не спяшайцеся рабіць хуткія высновы i старайцеся жыць сваім розумам.

Наталля Крывецкая
 
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Контактная информация
Ивановский районный
исполнительный комитет
225793, г.Иваново, пл.Октября, 2,
e-mail: ivanrik@brest-region.gov.by
Режим работы: с 8.00 до 17.00,
обед с 13.00 до 14.00,
выходные дни: суббота, воскресенье
8-01652-2-80-01 (приемная)
8-01652-2-80-15 (факс)
8-01652-2-80-19 (пост охраны)

Іванаўскі раённы выканаўчы камітэт
225793, г.Іванава, пл.Кастрычніка, 2,
e-mail: ivanrik@brest-region.gov.by
Рэжым работы: з 8.00 да 17.00,
абед з 13.00 да 14.00,
выхадныя дні: субота, нядзеля
8-01652-2-80-01 (прыёмная)
8-01652-2-80-15 (факс)
8-01652-2-80-19 (пост аховы)
h_line_delimetr
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Ивановский районный
исполнительный комитет
225793, г.Иваново, пл.Октября, 2,
e-mail: ivanrik@brest-region.gov.by
Сайт разработан
БОКУП "Центр внедрения научно - технических разработок"
Каменецкий Брестский Малоритский Жабинковский Пружанский Кобринский Берёзовский Дрогичинский Ивацевичский Ивановский Барановичский Ляховичский Ганцевичский Пинский Лунинецкий Столинский