Электронныя звароты ў Іванаўскі райвыканкам падаюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
Грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, іх прадстаўнікі, прадстаўнікі юрыдычных асоб рэалізуюць права на падачу электронных зваротаў толькі праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.
Дадзеная сістэма прызначана для падачы ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных зваротаў і атрымання адказаў (паведамленняў) на іх.
Доступ да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца праз сайт у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе https://обращения.бел/.
У адпаведнасці з падпунктам 1.1 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 «Аб дадатковых мерах па рабоце з зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб» звароты (прапановы, заявы, скаргі) грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб, незалежна ад таго, у які дзяржаўны орган або іншую арганізацыю яны паступілі, першапачаткова падлягаюць разглядупа сутнасці ў адпаведнасці з кампетэнцыяй:
у мясцовых выканаўчых і распарадчых органах, падпарадкаваных ім арганізацыях, тэрытарыяльных падраздзяленнях (органах) і арганізацыях, падпарадкаваных або ўключаных у склад (сістэму) рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, іншым дзяржаўным органам, іншым арганізацыям, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць і размешчаныя ў межах той адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, на тэрыторыі якой узніклі пытанні, выкладзеныя ў зваротах;
у іншых арганізацыях, калі пытанні, выкладзеныя ў зваротах, адносіцца да выключнай кампетэнцыі гэтых арганізацый.
Паступіўшыя ў Іванаўскі раённы выканаўчы камітэт электронныя звароты, якія змяшчаюць пытанні, рашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі раённага выканаўчага камітэта, на працягу пяці рабочых дзён перанакіроўваюцца ў дзяржаўныя органы, арганізацыі для разгляду ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй з паведамленнем заяўнікаў у той жа тэрмін; альбо ў той жа тэрмін у парадку, усталяваным Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», раённы выканаўчы камітэт пакідае такія звароты без разгляду па сутнасці і паведамляе аб гэтым заяўнікам з тлумачэннем, у якую арганізацыю і ў якім парадку трэба звяртацца для вырашэння пытанняў, выкладзеных у зваротах.
Электронныя звароты, у якіх абскарджваюцца судовыя пастановы, не пазней за пяць рабочых дзён вяртаюцца заяўнікам з тлумачэннем ім парадку абскарджвання судовых пастановаў.
Электронныя звароты, што змяшчаюць інфармацыю аб падрыхтаваным, здзяйсняемым або здзейсненым злачынстве альбо іншым правапарушэнні, не пазней за пяць рабочых дзён накіроўваюцца ў адпаведныя праваахоўныя або іншыя дзяржаўныя органы.
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.
Электронныя звароты грамадзян абавязкова павінны ўтрымліваць:
• найменне і (ці) адрас арганізацыі альбо пасаду і (ці) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) альбо ініцыялы асобы, якім накіроўваецца зварот;
• прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) альбо ініцыялы грамадзяніна,
• адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
• выкладзенне сутнасці звароту (сутнасць электроннага звароту не можа выкладацца праз спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы).
Электронныя звароты юрыдычных асоб абавязкова павінны ўтрымліваць:
• найменне і (ці) адрас арганізацыі альбо пасаду і (ці) прозвішча, ўласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) альбо ініцыялы асобы, якой накіроўваецца зварот;
• поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месцазнаходжанне;
• выклад сутнасці звароту (сутнасцьэлектроннага звароту не можа выкладацца праз спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы);
• прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) альбо ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай устаноўленым парадкам падпісваць звароты.
Да электронных зваротаў, пададзеныхпрадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў, што пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Электронныя звароты разглядаюцца ў тэрмін не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а тыя, што патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі — не пазней за 1 месяц.
Адказы (паведамленні) на электронныя звароты накіроўваюцца праз сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў.
На электронныя звароты даюцца пісьмовыя адказы (перасылаюцца пісьмовыя паведамленні) у выпадках, калі заяўнік у сваім электронным звароце просіць пераслать пісьмовы адказ. Згодна са артыкулам 16 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці.
У сістэме ўліку і апрацоўкі зваротаў у дадатковым меню спісу зваротаў неабходна абраць пункт «Адклікаць зварот». У выніку такому звароту будзе прысвоены статус «Адклікана карыстальнікам». Калі кнопка стала недаступнай, трэба падаць новы зварот у тую ж арганізацыю з тэкстам аб адкліканні папярэдняга звароту.
Электронныя звароты могуць быць пакінуты без разгляду па сутнасці, калі:
• выкладзены не на беларускай або рускай мове;
• не ўтрымліваюць прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі яно маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
• не ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адрасу яе месцазнаходжання, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі яно маецца) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай устаноўленым парадкам падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
• не ўтрымліваюць сутнасці звароту;
• утрымліваюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;
• утрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы ці выразы;
• утрымліваюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі Іванаўскага райвыканкама;
• падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судова-працэсуальным рэгуляванні, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, звароты з'яўляюцца зваротамі работніка да наймальніка або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
• прапушчаны без паважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
• пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаныпа сутнасці і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
• з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях;
• звароты ўтрымліваюць пагрозы жыццю, здароўю і маёмасці, заклікі да здзяйснення супрацьпраўнага дзеяння або іншым чынам выражаюць злоўжыванне правам