Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // Навіны

Лукашэнка ўсклаў кветкі да падножжа Кургана Славы

06/08/2024 10:08
6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўсклаў кветкі да падножжа мемарыяльнага комплексу "Курган Славы", паведамляе БЕЛТА.

У гэтыя дні па ўсёй краіне праходзяць маштабныя мерапрыемствы да 80-годдзя вызвалення Беларусі і 80-годдзя аперацыі "Баграціён". Сімвалічная цырымонія з удзелам кіраўніка дзяржавы адбылася каля Кургана Славы.

З 2023 года на мемарыяльным комплексе праходзіць чарговая рэканструкцыя. Будаўніча-мантажныя работы праведзены на цэнтральнай лесвіцы і месцы ўскладання кветак, рэканструяваны фантан, рэзервуары для захоўвання вады, аўтаматычны паліў, інжынерныя сеткі, паркоўка, будынак адміністрацыі і падземныя туалеты, сеткі знадворнага асвятлення. Таксама ў парку ўстаноўлены мультымедыйныя экраны, папоўнена экспазіцыя ваеннай тэхнікі.

Рэканструкцыя лесвіцы для пад'ёму на Курган Славы і яе рэстаўрацыя запланаваны на другую палавіну 2024 года.

Курган Славы быў закладзены 30 верасня 1966 года прадстаўнікамі гарадоў-герояў Масквы, Ленінграда, Валгаграда, Севастопаля, Адэсы, Кіева, Брэсцкай крэпасці-героя, воінскіх часцей, працоўных і навучэнцаў Мінска і Мінскай вобласці. Манументальная скульптурная кампазіцыя ўзведзена ў азнаменаванне пераможнага завяршэння Беларускай аперацыі "Баграціён", што прывяла да разгрому нямецка-фашысцкіх армій групы "Цэнтр".

Вакол Кургана Славы разбіты мемарыяльны парк. Манумент уключаны ў пералік матэрыяльных аб'ектаў, якім прысвоены статус і катэгорыя гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. У 2003 годзе кіраўнік дзяржавы падтрымаў ініцыятыву Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ўзяць шэфства над Курганам Славы. У гэты год была праведзена першая маштабная рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу, якая фактычна стала агульнанароднай справай.

Грашовыя сродкі на яе першы этап былі выдзелены з рэзервовага фонду Прэзідэнта, аплату часткі расходаў узяла на сябе Федэрацыя прафсаюзаў. Таксама ФПБ правяла вялікую работу па арганізацыі збору дабрачынных сродкаў ад грамадзян і арганізацый. У выніку ў час рэканструкцыі, акрамя правядзення маштабных рамонтных работ, быў створаны музей ваеннай тэхнікі пад адкрытым небам.

Наступная маштабная рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу "Курган Славы" праведзена Федэрацыяй прафсаюзаў у 2015 годзе. За кароткі перыяд былі адноўлены страчаныя фрагменты і манументальная мазаіка, праведзены рамонт канструктыўных элементаў, у тым ліку ўсіх прыступак, поўнасцю заменена травяное пакрыццё ўзгорка, устаноўлена новая дэкаратыўная падсветка. У 2016 годзе для бесперабойнага асвятлення Кургана Славы на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу ўстаноўлена сонечная фотаэлектрычная станцыя.-0-