Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // Навіны

Навіны кожную гадзіну. "Першы інфармацыйны" ўжо ў эфіры

17/09/2024 10:09
17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлеканал "Першы інфармацыйны" пачаў вяшчанне на пятай кнопцы, паведамляе БЕЛТА.

"Першы інфармацыйны" - гэта першы ў гісторыі айчыннага тэлебачання тэлеканал навін. Прадугледжваецца шматгадзіннае вяшчанне навін, у тым ліку прамыя ўключэнні з месцаў падзей, разгорнутае асвятленне ключавых грамадска-палітычных мерапрыемстваў, шырокая прысутнасць бізнес- і фінансавых навін, аўтарскай аналітыкі.

Як раней адзначаў старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант, умоўная сетка вяшчання прадугледжвае выхад навін адзін раз у гадзіну. "Але гэты канал і каштоўны тым, што яго зорная гадзіна надыходзіць, калі ў краіне і свеце адбываюцца яркія падзеі. У нас развязаны рукі, нам не трэба чакаць гэты крок да наступнага выпуску навін, і мы можам адразу выходзіць у эфір", - падкрэслівае ён.

На тэлеканале будзе трансліравацца кантэнт навін розных фарматаў - інтэрв'ю, рэпартажы і іншае.

Акрамя таго, ужо заўтра будзе запушчаны абноўлены сайт Белтэлерадыёкампаніі news.by. Гэта зусім новы рэсурс, які адпавядае ўсім сучасным стандартам: просты сёрфінг, толькі самыя свежыя і актуальныя навіны, эксклюзіўныя кадры.-0-