15 лютага ў маёнтку беларускага Дзеда Мароза ў нацыянальным парку "Белавежская пушча" адбылося святочнае мерапрыемства "Праводзіны Снягурачкі". Госці маёнтка змаглі ўбачыць шэсце казачных герояў у суправаджэнні духавога аркестра Дзеда Мароза. Займальныя экскурсіі прайшлі ў суправаджэнні казачных персанажаў.
На здымку: у час мерапрыемства.