Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Главная // Новости

Поздравление руководства Ивановского райисполкома с Днем печати

05/05/2026 08:05
 

 

Паважаныя работнікі і ветэраны раённай газеты «Янаўскі край», Іванаўскай раённай друкарні!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём друку.

Сёння роля сродкаў масавай інфармацыі не проста значная, яна-каласальная. У сучасным жыцці мы проста не можам прадставіць нашу рэчаіснасць без газет і часопісаў, радыё і тэлебачання, інтэрнэт-сайтаў. Менавіта журналісты штодня знаёмяць нас з апошнімі навінамі, дазваляюць трымаць руку на пульсе часу, вызначаюць грамадскі настрой.

Удзячны работнікам нашай газеты і друкарні – усім, хто піша, рэдагуе, выпускае, усім, хто ўдумліва і аб'ектыўна адлюстроўвае сённяшні дзень. Дзякуючы вам ствараецца праўдзівая летапіс нашага раёна.

Асаблівыя словы падзякі ветэранам, тым, хто стаяў ля вытокаў, тым, хто ўнёс сваю лепту ў развіццё журналістыкі і друкаванай справы.

Упэўнены, што асноватворнымі прынцыпамі для вас па-ранейшаму застануцца – праўдзівасць, аператыўнасць, дакладнасць і надзённасць.

Жадаем вам творчага поспеху, вострага і праўдзівага пяра, новых творчых знаходак, а галоўнае — сумленнага, неабыякавага, шчырага стаўлення да сваёй працы.

Шчасця, здароўя і сямейнага дабрабыту вам і вашым блізкім!


Іванаўскі раённы выканаўчы камітэт

Іванаўскі раённы Савет дэпутатаў