Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Главная // Новости

Поздравление руководства Ивановского райисполкома с Днем труда

01/05/2026 08:05
 

Паважаныя жыхары Іванаўскага раёна!

Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні са Святам працы!

Першамай выклікае асаблівае пачуццё салідарнасці і абядноўвае тых, хто сваёй штодзённай працай стварае заўтрашні дзень, росквіт і дабрабыт сваёй краіны і сваёй сямі.

На Іванаўскай зямлі жывуць і працуюць сапраўдныя працаўнікі, майстры і прафесіяналы сваёй справы. Усё, чым па праву ганарыцца наш край, -гэта, безумоўна, вынікі намаганняў яго жыхароў.

Сёння словы ўдзячнасці гучаць у адрас усіх, хто ўносіць асабісты ўклад у развіццё эканомікі, прамысловасці, сацыяльнай сферы раёна, у паляпшэнніякасці жыцця.

Шчырадзякуем ветэранаў, якія самааддана працавалі многія гады, ўнеслі неацэнны ўклад у станаўленне і развіццё нашага краю!

Дарагія землякі, ветэраны працы, прадстаўнікі працоўных калектываў, прыміце шчырыя словы падзякі за ваша добрасумленнае стаўленне да справы і шчырую любоў да роднай зямлі!

Жадаем усім моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, добрага першамайскага настрою і поспехаў у стваральнай працы на карысць Іванаўшчыны!

 

Іванаўскі раённы выканаўчы камітэт

Іванаўскі раённы Савет дэпутатаў