Паважаныя святары цэркваў
і вернікі Іванаўшчыны!
Сардэчна віншуем вас з Уваскрэсеннем
Хрыстовым!
Найвялікшае хрысціянскае свята напаўняе
наша жыццё, нашы сэрцы духоўнымі сіламі, верай, надзеяй, дабром і цярпеннем.
Велікодныя сямейныя традыцыі аб’ядноўваюць людзей, ствараюць асаблівую
атмасферу ў кожным доме. Святло доўгачаканага свята нагадвае пра галоўныя
жыццёвыя каштоўнасці, пра тое, як важныя для чалавека любоў і здароўе, дабрабыт
блізкіх і сяброў.
У такія дні раскрываюцца лепшыя чалавечыя
якасці-міласэрнасць, спачуванне і вера ў дабро. Няхай Велікодная радасць
дапаможа пераадолець усе жыццёвыя цяжкасці і выпрабаванні, прынясе душэўны
спакой, радасць і шчасце, натхніць на добрыя справы і ўчынкі.
Шчыра жадаем вам моцнага здароўя і
дабрабыту, бадзёрасці духу і аптымізму, міру, любові і дабра!
Іванаўскі
раённы выканаўчы камітэт
Іванаўскі раённы Савет дэпутатаў