Паважаныя
жыхары Іванаўшчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём яднання
народаў Беларусі і Расіі!
Гэтае асаблівае свята аб’ядноўвае жыхароў нашых краін. Мы не проста
добрыя суседзі, нас звязваюць шчырыя чалавечыя адносіны.
Нашы брацкія народы разам змагаліся з фашызмам і выгналі ворага са сваёй зямлі, будавалі
незалежнасць сваіх дзяржаў.
Агульная гісторыя, культура і духоўныя
каштоўнасці, перададзеныя нам продкамі, служаць надзейным падмуркам для нашай
будучыні.
Іванаўшчына ганарыцца сваім укладам ва
ўмацаванне беларуска-расійскіх адносін. Нашы прадпрыемствы, установы адукацыі,
аховы здароўя, культуры, нашы працоўныя калектывы і моладзь плённа
супрацоўнічаюць з калегамі з расійскіх рэгіёнаў, рэалізуючы сумесныя праекты,
пашыраючы эканамічныя і гуманітарныя сувязі. Упэўнены, наша адзінства вытрымае
любыя выпрабаванні.
Жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў, мірнага неба над галавой і сямейнага шчасця!
Іванаўскі
раённы выканаўчы камітэт
Іванаўскі раённы Савет дэпутатаў