Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Главная // Новости

Поздравление руководства Ивановского района с Днем кооперации

04/07/2026 09:07
 

Паважаныя работнікі спажывецкай кааперацыі Іванаўшчыны, ветэраны галіны!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Сёння, ва ўмовах магутнай канкурэнцыі, роля спажывецкай кааперацыі застаецца як ніколі важнай.

Спажыўкааперацыя раёна, прайшоўшы вялікі і складаны шлях, па-ранейшаму запатрабаваная, бо выконвае адказную задачу: забяспечвае людзей таварамі першай неабходнасці, а значыць, паляпшае якасць жыцця нашага насельніцтва. Абекты спажыўкааперацыі прадастаўляюць магчымасць набываць розныя тавары народнага спажывання і атрымліваць паслугі харчавання.

Дзякуючы вашай працы нават у самых аддаленых кутках Іванаўшчыны жыхары своечасова атрымліваюць якасныя тавары паўсядзённага попыту.

У дзень прафесійнага свята прыміце словы падзякі за добрасумленную працу і захаванне традыцый кааперацыі.

Жадаем вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, аптымізму і новых здзяйсненняў!

Іванаўскі раённы выканаўчы камітэт

Іванаўскі раённы Савет дэпутатаў