Паважаныя работнікі і ветэраны ўстаноў
аховы здароўя Іванаўскага раёна!
Шчыра віншуем вас з прафесійным святам –
Днём медыцынскіх работнікаў!
Вашае ўменне і вопыт, ваша чалавечнасць,
бескарыслівасць і самаадданасць зрабілі прафесію медыка адной з самых паважаных
у грамадстве. Штодня сваёй карпатлівай працай вы ратуеце жыццё, дорыце людзям надзею, вяртаеце здароўе і
ўпэўненасць у сабе.
Улічваючы важнасць развіцця сістэмы аховы
здароўя, вы імкнецеся рабіць усё для зручнасці пацыентаў. Медыцынскія ўстановы
мадэрнізуюцца, набываецца новае сучаснае высокатэхналагічнае абсталяванне,
умацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база, а ў лекарскую практыку ўкараняюцца
перадавыя тэхналогіі.
Але галоўнае – гэта людзі, якія валодаюць
ведамі і надзелены пачуццём глыбокай адказнасці. Людзі, для якіх медыцына –
гэта больш, чым праца. Гэта характар, лад жыцця, вернасць абранаму шляху.
Выказваем падзяку ветэранам аховы здароўя,
якія прысвяцілі сябе любімай прафесіі, і
ўсім медыцынскім работнікам Іванаўшчыны за ваш прафесіяналізм,
самаадданасць і ўважлівае стаўленне да людзей.
Жадаем вам здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў у высакароднай працы – захаванні здароўя насельніцтва.
Іванаўскі
раённы выканаўчы камітэт
Іванаўскі раённы Савет дэпутатаў