Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Главная // Новости

Поздравление руководства Ивановского района с Днем милиции

04/03/2026 08:03
 

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны органаў

унутраных спраў Іванаўшчыны!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам –Днём міліцыі!

Вы выбралі для сябе складаны, але высакародны працоўны шлях. Ад якасці вашай працы залежаць не толькі жыццё і бяспекажыхароў краіны, але і іх вера ў сілу закона, у здольнасць улады абараняць правы і годнасць грамадзян.

Сёння да праваахоўных органаў прад'яўляюцца павышаныя патрабаванні, перад вамі стаяць складаныя задачы, але самаадданасць і высокая адказнасць, сіла духу і мужнасць, патрыятызм і гатоўнасць прыйсці на дапамогу ў любую хвіліну з'яўляюцца галоўнымі якасцямі, якіядазваляюць забяспечваць правапарадак і грамадскую бяспеку.

У гэты дзень выказваем асаблівыя словы падзякі ветэранам органаў унутраных спраў Іванаўшчыны - людзям, якія беззапаветна і аддана служылі на карысць Радзімы. Вашы шматгадовыя заслугі і бясцэнны вопыт сталі надзейным падмуркам, на якім выхоўваецца маладое пакаленне абаронцаў правапарадку.

Дзякуем усім за сумленную службу, за вернасць абранай прафесіі, за адданае служэнне закону і абароне бяспекі.

Жадаем вам моцнага здароўя, аптымізму і поспехаў у няпростай, але вельмі патрэбнай працы! Шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім!

 

Іванаўскі раённы выканаўчы камітэт

Іванаўскі раённы Савет дэпутатаў