Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Главная // Новости

Поздравление руководства Ивановского района с Днем Независимости Республики Беларусь

03/07/2026 08:07
 

Паважаныяжыхары і госці Іванаўскага раёна!

Ад душы віншуем васзДнём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

3 ліпеня  гэта свята ўсіх, каму дарагіяі зразумелыя агульныя каштоўнасці: гонар за краіну, жаданне працаваць для яе росквіту, любоў да сваёй зямлі, сям'і, родных.

Гэтае свята для нас непарыўна звязана з найважнейшай эпохай нашай гісторыі – вызваленнем Радзімы ад фашызму. Менавіта гэта гістарычная падзея па волі беларусаў стала Днём Незалежнасці, звязаўшы для ўсіх нас святыя словы – свабода і суверэнітэт.

У гэты дзень мы аддаём даніну найвялікшай павагі подзвігу ветэранаў, нізка схіляем галовы перад загінуўшымі ў баях за свабоду і незалежнасць Радзімы. Няхай іх подзвіг служэння Радзіме заўсёды з'яўляецца прыкладам для ўсіх пакаленняў беларусаў.

За гады незалежнасці Беларусь дабілася добрых вынікаў у прамысловасці і сельскай гаспадарцы, сацыяльнай і навуковай сферах, знешняй палітыцы і абаронным комплексе. Больш за 30 гадоў мы ўпэўнена ідзем па выбраным намі шляху, будуючы сваю міралюбную палітыку ў інтарэсах грамадзян. Але захаваць і памножыць поспехі і дасягненні мы зможам у тым выпадку, калі будзем адзіныя.

Жадаем моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, шчасця, дабрабыту і поспехаў у працы на карысць нашай роднай Беларусі!

Іванаўскі раённы выканаўчы камітэт

Іванаўскі раённы Савет дэпутатаў