Дарагія таты!
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні са святам – Днём бацькі.
Значэнне бацькі ў жыцці кожнага чалавека
немагчыма пераацаніць. Бацька – абаронца, настаўнік і апора сям’і. Асабліва высокая яго роля ў выхаванні
дзяцей, ён служыць для іх прыкладам мужнасці, гонару і мэтанакіраванасці, фарміруе ў дзецях пачуццё адказнасці, справядлівасці, любові да сваёй Радзімы.
Быць бацькам – асаблівы абавязак, самая
адказная і патрэбная праца ў жыцці мужчыны: стаць прыкладам для сына і добрым
чараўніком для дачкі. Навучыць, расказаць, абараніць, растлумачыць і зрабіць
усё гэта з любоўю і цярпеннем — такое можа толькі тата.
Прыміце шчырую падзяку за выхаванне
дзяцей, невычэрпную энергію і сілу, надзейнасць і вернасць!
Жадаем моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх
пачынаннях, шчасця, дабрабыту і працвітання вашым сем’ям. Няхай вашы дамы заўсёды будуць
напоўнены святлом кахання, цяплом і ўтульнасцю! Будзьце заўсёды для сваіх
дзяцей прыкладам, абаронцам
міру і спакою ў сям’і.
Іванаўскі
раённы выканаўчы камітэт
Іванаўскі раённы Савет дэпутатаў