У нашай краіне значнасць ратнага подзвігу
салдат і афіцэраў у гарачых кропках планеты ніколі не падвяргалася сумненню.
Сотні нашых суайчыннікаў не вярнуліся
дадому з Афганістана. Імёны загінуўшых несмяротныя. Мы будзем памятаць пра іх
як пра герояў, якія засталіся вернымі Радзіме і ваеннай прысязе.
Сёння ветэраны баявых дзеянняў,
воіны-інтэрнацыяналісты з'яўляюцца надзейнымі памочнікамі ў справе будаўніцтва
моцнай і квітнеючай Беларусі. Вы ўносіце важкі ўклад у патрыятычнае выхаванне
моладзі, падтрыманне згоды і стабільнасці ў грамадстве. Ваша дзейнасць заўсёды
высока шанавалася дзяржавай.
Дзякуем за мужнасць і стойкасць, актыўную
і адказную грамадзянскую пазіцыю.
Жадаем вам, дарагія воіны-інтэрнацыяналісты, вашым родным і блізкім міру, шчасця, здароўя, поспехаў у працы на карысць нашай Айчыны.
Іванаўскі
раённы выканаўчы камітэт
Іванаўскі
раённы Савет дэпутатаў
