Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Главная // Новости

Поздравление руководства Ивановского района с Днем спасателя

19/01/2026 08:01


Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём выратавальніка!

Мужнасць і адвага, рашучасць і засяроджанасць, аператыўнасць і зладжанасць дзеянняў – якасці, якія адрозніваюць прадстаўнікоў вашай прафесіі.

Выратавальнікі Іванаўшчыны паспяхова спраўляюцца з ускладзенымі на іх задачамі па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, забяспечанні пажарнай і іншай бяспекі. На вашым рахунку – выратаванае жыццё, захаваная маёмасць, папярэджаныя трагедыі. Кожны з вас сваёй самаадданай гатоўнасцю ў любую хвіліну прыйсці на дапамогу заслужыў падзяку і ўдзячнасць жыхароў раёна.

Жадаем усім работнікам службы выратавання, іх родным і блізкім моцнага здароўя, бадзёрасці духу і спакойных прафесійных будняў!

Іванаўскі раённы выканаўчы камітэт

Іванаўскі раённы Савет дэпутатаў