Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Главная // Новости

Поздравление руководства Ивановского района с Днем защитников Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь

23/02/2026 09:02


 Дарагія Іванаўцы!

Паважаныя вайскоўцы і ветэраны Узброеных Сіл!

Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

23 лютага - гэта свята ўсіх, хто верна служыць Беларусі, хто заўсёды гатовы стаць на абарону інтарэсаў Радзімы.

Гэта свята па праву з'яўляецца сімвалам адвагі і патрыятызму. Нагадвае нам пра вялікія подзвігі бацькоў і дзядоў, якія назаўсёды застануцца для ўсіх нас прыкладам доблесці, сапраўднай мужнасці і любові да сваёй зямлі.

Нізкі паклон ветэранам за гераізм і адвагу, праяўленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Гэта таксама свята маладых людзей, якім яшчэ толькі трэба будзе пераняць эстафету адказнасці за лёс Беларусі.

Няхай гэты дзень адважных і мужных людзей розных пакаленняў будзе заўсёды мірным, аб'ядноўвае ўсіх, хто захоўвае гісторыю і будуе будучыню Беларусі!

Жадаем здароўя і даўгалецця, шчасця і дабра, міру і дабрабыту, любові родных і блізкіх!

Іванаўскі раённы выканаўчы камітэт

Іванаўскі раённы Савет дэпутатаў