Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Главная // Новости

Поздравление руководства Ивановского района с Днем женщин

08/03/2026 08:03
 

Дарагія жанчыны Іванаўшчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём жанчын!

Гэты год у Рэспубліцы Беларусь аб'яўлены Годам беларускай жанчыны - годнае прызнанне вашага ўкладу ў развіццё грамадства, сям'і і эканомікі. Вы паспяхова рэалізуеце сябе ў самых розных сферах: у навуцы і адукацыі, эканоміцы і культуры, дзяржаўным кіраванні і сацыяльнай рабоце.

Вы - крыніца натхнення і надзейнасці: у справах дэманструеце адказнасць і майстэрства, дома — цяпло і клопат, а ў захаванні культурных традыцый — неацэнную пераемнасць. Дзякуючы працы і ініцыятыве расце дабрабыт калектываў і роднага краю, узрастаюць давер і павага да агульных спраў.

Жадаем моцнага здароўя, упэўненасці ў заўтрашнім дні, новых прафесійных вышынь і гармоніі ў асабістым жыцці. Няхай прызнанне Года беларускай жанчыны натхняе вас на смелыя ідэі, падорыць дадатковыя магчымасці для самарэалізацыі і ўмацоўваеверу ў свае сілы.

Іванаўскі раённы выканаўчы камітэт

Іванаўскі раённы Савет дэпутатаў