ІВАНАЎСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ІВАНАЎСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Кіраўніцтва // Кіраўнік спраў райвыканкама

Кіраўнік спраў райвыканкама

 Канапацкі Віктар Сяргеевіч
кіраўнік спраў райвыканкама
тэлефон: (+375 1652) 2-80-04
 
Кіраўніцтва ўпраўленнем справамі райвыканкама і забеспячэнне дзейнасці райвыканкама. Кантроль па курыруемых галінах за выкананнем Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. нумар 1 "Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны", Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. нумар 3 "Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы" , Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2014 г. № 5 "Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый". Каардынацыя работы і кантроль за выкананнем Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 "Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва". Агульная каардынацыя работы пры разглядзе зваротаў грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама юрыдычных асоб, ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, рэалізацыі заяўнага прынцыпу "адно акно". Агульнае кіраўніцтва структурнымі падраздзяленнямі райвыканкама, не надзеленымі правамі юрыдычнай асобы.

Пытанні:
  • планавання работы райвыканкама, кантролю за выкананнем плана работы райвыканкама;
  • каардынацыі работы ўпраўленняў, аддзелаў райвыканкама, сельскіх выканаўчых камітэтаў раёна па пытаннях захавання Рэгламенту райвыканкама і Правілаў унутранага працоўнага распарадку;
  • распрацоўкі структуры райвыканкама;
  • арганізацыі работы па падрыхтоўцы і правядзенні пасяджэнняў раённага выканаўчага камітэта;
  • забеспячэння захаванасці і дзяржаўнага ўліку дакументаў згодна з зацверджанай наменклатурай спраў райвыканкама;
  • арганізацыі кантролю за выкананнем рэзалюцый да дакументаў, рашэнняў райвыканкама і распараджэнняў старшыні райвыканкама;
  • падрыхтоўкі для даклада старшыні райвыканкама дакументаў па пытаннях, якія разглядаюцца;
  • кантроль за падрыхтоўкай неабходных матэрыялаў да пасяджэнняў Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта;
  • арганізацыі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, у тым ліку пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
  • арганізацыі справаводства ва ўпраўленнях, аддзелах райвыканкама і сельскіх выканаўчых камітэтах раёна і ажыццяўленне кантролю;
  • забеспячэнні рэжыму сакрэтнасці і вядзенні сакрэтнага справаводства;
  • утрымання і аховы будынкаў райвыканкама;
  • транспартнага абслугоўвання Апарата райвыканкама;
  • заключэння дагавораў па пытаннях, звязаных з умацаваннем матэрыяльна-тэхнічнай базы райвыканкама;
  • архіўнай справы ва ўпраўленнях, аддзелах райвыканкама, сельскіх выканаўчых камітэтах раёна.

Кіраўніцтва раённымі камісіямі і працоўнай групай:
  • адміністрацыйнай камісіяй;
  • камісіяй для правядзення інвентарызацыі;
  • камісіяй па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні, сацыяльным страхаванні райвыканкама;
  • экспертнай камісіяй;
  • камісіяй па праверцы наяўнасці, выкарыстання і захоўвання ў райвыканкаме бланкаў дакументаў з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь;
  • працоўнай групай па каардынацыі працы з грамадзянамі;
  • рабочай групай па разглядзе паўторных зваротаў грамадзян;
  • камісіяй па прыёме сувеніраў, кошт якіх перавышае пяць базавых велічыняў.

Ажыццяўленне кіраўніцтва дзейнасцю:
  • службай справаводства і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння райвыканкама;
  • групы бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці райвыканкама;
  • аддзела запісу актаў грамадзянскага стану;
  • сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама;
  • юрыдычнага сектара райвыканкама;
  • дзяржаўнай установы "Іванаўскі раённы архіў";
  • сакратара адміністрацыйнай камісіі,
  • службы "Адно акно".

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі