ІВАНАЎСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ІВАНАЎСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Звароты грамадзян і юрыдычных асоб // Парадак разгляду зваротаў грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Іванаўскім райвыканкаме

Парадак разгляду зваротаў грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Іванаўскім райвыканкаме

Парадак разгляду зваротаў грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Іванаўскім райвыканкаме

Артыкул 40 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гарантуе права грамадзян на зварот у дзяржаўныя органы. Для рэалізацыі канстытуцыйных норм у Іванаўскім раённым выканаўчым камітэце (далей - Іванаўскі райвыканкам) праводзіцца прыём грамадзян, разглядаюцца іх прапановы, заявы і скаргі, а таксама звароты індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб (далей - звароты).

1. Сфера дзеяння Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб"

1.1. Сфера дзеяння Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" не распаўсюджваецца на звароты, якія падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, звароты работніка да наймальніка, а таксама іншыя звароты, у адносінах да якіх заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак іх падачы і разгляду.

1.2. Звароты па пытаннях, якія не ўваходзяць у кампетэнцыю Іванаўскага райвыканкама, накіроўваюцца для разгляду дзяржаўным органам, іншым арганізацыям (службовым асобам) згодна з іх кампетэнцыяй з апавяшчэннем заяўнікаў або пакідаюцца без разгляду па сутнасці з апавяшчэннем аб гэтым заяўнікаў і з растлумачэннем, у які дзяржаўны орган або іншую арганізацыютрэба звярнуцца для вырашэння пытанняў, выкладзеных у звароце.

2. Патрабаванні, якія прад'яўляюцца да пісьмовага звароту

2.1. Пісьмовыя звароты грамадзян, якія падаюцца ў Іванаўскі райвыканкам, павінны змяшчаць:

            найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы асобы, якім накіроўваецца зварот;

            прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);

            выклад сутнасці звароту;

            асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).

2.2. Пісьмовыя звароты юрыдычных асоб, якія падаюцца ў Іванаўскі райвыканкам, павінны змяшчаць:

            найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы асобы, якім накіроўваецца зварот;

            поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;

            выклад сутнасці звароту;

            прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;

            асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты.

2.3. Да зваротаў грамадзян прыкладаюцца дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы асоб, якія звяртаюцца ад імя іншых грамадзян (копіі даверанасці, рашэння суда і іншых дакументаў). Калі грамадзянін выступае ў якасці прадстаўніка юрыдычнай асобы, індывідуальнага прадпрымальніка і (або) у інтарэсах гэтых асоб, павінны таксама прыкладацца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

2.4. У зваротах павінна змяшчацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з дадаткам (пры наяўнасці) дакументаў, якія пацвярджаюць гэту інфармацыю.

2.5. Тэкст звароту павінен паддавацца чытанню. Рукапісныя звароты павінны быць напісаны дакладным, пераборлівым почыркам. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў.

2.6. Пісьмовыя звароты, якія не адпавядаюць названым вышэй патрабаванням, могуць быць пакінуты без разгляду з апавяшчэннем аўтараў у пяцідзённы тэрмін аб прычынах адмовы ў іх разглядзе. Пасля ўстаранення заяўнікі маюць права зноў звярнуцца ў Іванаўскі райвыканкам у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

3. Электронныя звароты

3.1. Адправіць электронны зварот у Іванаўскі райвыканкам можна з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (далей - сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў). Доступ заяўнікаў да сістэмы забяспечваецца з дапамогай сайта звароту.

3.2. Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб накіроўваюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".

3.3. У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.

3.4. Сутнасць электроннага звароту не можа выкладацца праз спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы.

3.5. Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца праз сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў або ў пісьмовым выглядзе па месцы жыхарства (месцу знаходжання) грамадзяніна або месцы знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".

4. Асабісты прыём

4.1. Старшынёй Іванаўскага райвыканкама, намеснікамі старшыні райвыканкама і кіраўніком спраў райвыканкама прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб ажыццяўляецца згодна з графікам.

4.2. Пры правядзенні асабістага прыёму па рашэнню кіраўніцтва Іванаўскага райвыканкама могуць прымяняцца тэхнічныя сродкі (аўдыё- і відэазапіс, фотаздымка), аб чым заяўнік паведамляецца да пачатку прыёму.

4.3. Папярэдні запіс вядзецца ў працоўныя дні з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па тэлефонах 2 80 10, 2 80 01 альбо асабіста па адрасе: г. Іванава, пл. Кастрычніка, 2, каб. 209. Пры сабе неабходна мець дакумент, які сведчыць асобу.

5. Разгляд зваротаў

5.1. Звароты, якія паступілі ў Іванаўскі райвыканкам, разглядаюцца ў тэрміны, устаноўленыя ў артыкуле 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".

5.2. Пісьмовыя апавяшчэнні і адказы на звароты накіроўваюцца заяўнікам у тэрміны, устаноўленыя ў артыкулах 10, 15 і 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

6. Абскарджанне адказаў на звароты

6.1. Парадак абскарджання адказаў на звароты рэгулюецца артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".

Адказ арганізацыі на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячую арганізацыю.

Адказ арганізацыі на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці пасля абскарджання ў вышэйстаячую арганізацыю могуць быць абскарджаны ў суд у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Адказ на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці арганізацыі, якая не мае вышэйстаячай арганізацыі, а таксама індывідуальнага прадпрымальніка могуць быць абскарджаны ў суд у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

6.2. Адказ Іванаўскага райвыканкама на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці ў адпаведнасці з артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" можа быць абскарджаны заяўнікам у Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт у устаноўленным парадку.
 

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі