ІВАНАЎСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ІВАНАЎСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Адно акно // Агульная інфармацыя аб службе «Адно акно»

Агульная інфармацыя аб службе «Адно акно»

Служба “Адно акно”
Іванаўскага раённага выканаўчага камітэта

Служба “Адно акно” ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Палажэннем аб парадку стварэння і дзейнасці службы “Адно акно”, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2018 г. № 202, і іншымі актамі заканадаўства.

Асноўныя задачы службы «Адно акно»:
- забеспячэнне рэалізацыі заяўнага прынцыпу “Адно акно” пры звароце зацікаўленых асоб за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур;
- стварэнне ўмоў для падачы ў адным месцы зацікаўленымі асобамі заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
- аказанне бясплатнай кансультатыўнай дапамогі па пытаннях падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
- забеспячэнне своечасовай і якаснай падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
- выдача адміністрацыйных рашэнняў.

Адрас службы “Адно акно”

225793, г. Іванава, пл. Кастрычніка, 2 (1 паверх, каб. 102)

Рэжым працы службы “Адно акно”

Панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00, серада з 8.00 да 20.00
выхадныя дні – субота, нядзеля

Службовыя асобы, якія ажыццяўляюць прыём зацікаўленых асоб у службе “Адно акно”

Кананчук Ірына Канстанцінаўна - галоўны спецыяліст сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама, тэл. 8 (01652) 2 80 20
Крывецкая Інэса Сцяпанаўна - галоўны спецыяліст юрыдычнага сектара райвыканкама, тэл. 8 (01652) 2 09 77

Службовая асоба, якая ажыццяўляе кіраўніцтва арганізацыяй дзейнасці службы “Адно акно”

Канапацкі Віктар Сяргеевіч - кіраўнік спраў райвыканкама, тэл.8 (01652) 2 80 04

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар па аказанні кансультатыўнай дапамогі па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

142

Электронны адрас службы “Адно акно”

ivrikodnookno@brest-region.by

Служба “Адно акно” ажыццяўляе папярэдняе кансультаванне па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 “Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян”, пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2021 г. № 548 “Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца ў адносінах да суб'ектаў гаспадарання”.

Прыём заяў ад зацікаўленых асоб і выдача рашэнняў ажыццяўляецца па адміністрацыйных працэдурах, прадугледжаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 кастрычніка 2018 г. № 740 “Аб пераліку адміністрацыйных працэдур, прыём заяў і выдача рашэнняў па якіх ажыццяўляецца праз службу “Адно акно”.


ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі