ІВАНАЎСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ІВАНАЎСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Навіны

Амаль 100 байцоў стануць удзельнікамі турніру па рукапашным баі памяці Дзмітрыя Гвішыяні ў Брэсце

03/11/2022 16:51

3 лістапада, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны турнір па рукапашным баі памяці Дзмітрыя Гвішыяні пройдзе ў Брэсце 5-6 лістапада, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА метадыст абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра фізічнага выхавання насельніцтва Іван Берасцень.

Спартыўнае адзінаборства пройдзе ў лёгкаатлетычным манежы. Яго ўдзельнікамі стануць амаль 100 байцоў з усёй рэспублікі, у тым ліку курсанты Ваеннай акадэміі, у якой вучыўся Дзмітрый Гвішыяні. Таксама арганізатары чакаюць прыезду расійскай каманды.

"Турнір вяртаецца пасля двухгадовага перапынку, звязанага з пандэміяй. Спаборніцтвы пройдуць па міжнародных правілах. Напрыклад, судзейская калегія будзе сачыць за паядынкамі не толькі на татамі, але і па відэа. Гледачы змогуць атрымліваць дадатковую інфармацыю на табло. Неабходнае абсталяванне з праграмным забеспячэннем прадаставіць Беларуская федэрацыя рукапашнага бою і змешаных адзінаборстваў", - адзначыў Іван Берасцень.

Удзельнікі выступяць у дзвюх узроставых групах (старэйшая юнацкая і мужчыны) у сямі вагавых катэгорыях. Галоўны суддзя спаборніцтваў - суддзя вышэйшай нацыянальнай катэгорыі Валерый Савайтан.

Урачыстае адкрыццё турніру адбудзецца 5 лістапада - у дзень нараджэння Дзмітрыя Гвішыяні. Пасля цырымоніі прадстаўнікі арганізатараў і каманд-удзельніц ускладуць кветкі да мемарыяльнай дошкі на доме, дзе жыў курсант-герой. У першы дзень спаборніцтваў пройдуць папярэднія паядынкі, мацнейшыя спартсмены вызначацца 6 лістапада ў час фінальных баёў.

Пераможцаў і прызёраў чакаюць каштоўныя прызы, медалі і дыпломы. Лепшы баец-ваеннаслужачы будзе ўдастоены кубка "За асабістую мужнасць", заснаванага бацькамі Дзмітрыя Гвішыяні. Спецыяльнымі прызамі адзначаць спартсменаў у намінацыях "Лепшы баец" і "За волю да перамогі". Каманда-пераможца павязе з сабой пераходны кубак турніру.

Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць упраўленне спорту і турызму і галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, гарадскі і абласны камітэты БРСМ, Беларуская федэрацыя рукапашнага бою і змешаных адзінаборстваў, Брэсцкая абласная арганізацыйная структура БФСТ "Дынама".-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі