ІВАНАЎСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ІВАНАЎСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Навіны

Брэсцкая вобласць завяршыла ўборку збожжавых і зернебабовых культур

18/08/2026 14:30

18 жніўня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкая вобласць завяршыла ўборку збожжавых і зернебабовых культур. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Брэсцкім аблвыканкаме.

На раніцу 18 жніўня аграрыі Брэсцкай вобласці ў поўным аб'ёме завяршылі жніво (без уліку грэчкі і проса). У паўднёва-заходнім рэгіёне намалацілі 1,4 млн т збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць склала 40,7 ц/га, найвышэйшая - у Столінскім раёне (53,7 ц/га). Прыбаўку да  мінулага года, дарэчы, атрымалі і іншыя палескія раёны. Больш за 100 тыс. т у засеках чатырох раёнаў - Баранавіцкага, Пінскага, Пружанскага і Столінскага.

"З улікам азімага рапсу намалочана 1636 тыс. т. З гэтай культурай у нас шэсць раёнаў-статысячнікаў: Іванаўскі, Камянецкі, Кобрынскі, Пінскі, Пружанскі і Столінскі. Лунінецкаму раёну не хапіла ўсяго 650 т да 100 тыс. т. У аграрыяў Баранавіцкага раёна атрымалася намалаціць 200 тыс. т з улікам рапсу", - адзначылі ў аблвыканкаме.

У Брэсцкай вобласці ў 13 раёнах вырошчваюць проса. У двух з іх - у Бярозаўскім і Івацэвіцкім - яго пачалі ўбіраць. Аграрыям таксама неабходна ўбраць грэчку і яравы рапс.

Раней на Брэстчыне пачалася пасяўная кампанія. Гаспадаркі рыхтуюць глебу і займаюцца сяўбой азімага рапсу. "Пасеялі ўжо на 61% плошчаў - гэта на 46 тыс. га. Да 25 жніўня гаспадаркі маюць намер завяршыць работы", - падагульнілі ў Брэсцкім аблвыканкаме.-0-

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі