ІВАНАЎСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ІВАНАЎСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Навіны

Міжнародны форум дзелавых кантактаў пройдзе 28-29 красавіка ў Брэсце

30/03/2026 16:27

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны форум дзелавых кантактаў "Першы рэгіён - тэрыторыя поспеху" пройдзе 28-29 красавіка ў Брэсце. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Брэсцкага аблвыканкама.

Дзелавая праграма форуму ахоплівае ключавыя сферы эканомікі і сацыяльнага развіцця. "Мерапрыемства адкрыецца пленарным пасяджэннем, прысвечаным стратэгіі развіцця рэгіёна і перспектывам міжнароднай кааперацыі. Работа прадоўжыцца ў рамках тэматычных секцый: "Прамысловасць. Знешні гандаль. Лагістыка". Прадугледжваюцца прэзентацыі свабоднай эканамічнай зоны "Брэст", гарадоў Брэст, Пінск, Баранавічы, а таксама лагістычных магчымасцей Брэсцкай вобласці. На секцыі "Турызм" адбудзецца дэманстрацыя турыстычных магчымасцей рэгіёна і механізмаў прыцягнення турыстычных патокаў. На секцыі "Адукацыя. Ахова здароўя. Навука. Спорт" чакаецца прэзентацыя спартыўнага патэнцыялу Брэсцкай вобласці, сферы аховы здароўя і адукацыі. Правядзенне кантактна-кааперацыйнай біржы дасць магчымасць удзельнікам правесці серыю адрасных двухбаковых сустрэч", - адзначылі ў прэс-службе.

Гасцям форуму таксама прапануюць выязныя мерапрыемствы: наведванне вядучых прамысловых прадпрыемстваў вобласці, турыстычных і сацыяльных аб'ектаў.

Мэта форуму - устанаўленне кантактаў і ўмацаванне сувязей паміж айчыннымі і замежнымі прадпрыемствамі. Форум нацэлены на ўстанаўленне прамых кантактаў з замежнымі партнёрамі і рэалізацыю сумесных праектаў.-0-

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі