1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 1 жніўня павялічваюцца даплаты да пенсій, паведамляе БЕЛТА.
Паводле інфармацыі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, на Br81,19 павялічваюцца ўзроставыя даплаты непрацуючым пенсіянерам, якія дасягнулі ўзросту 75 гадоў, на Br108,25 - 80 гадоў. Надбаўкі да пенсій на догляд інвалідам 1-й групы складуць Br108,25, пенсіянерам, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту, - Br54,13.
Што датычыцца павышэння пенсій асобным катэгорыям пенсіянераў, то для Герояў Беларусі, Герояў Савецкага Саюза, Герояў Сацыялістычнай Працы, асоб, узнагароджаных ордэнамі Айчыны і Славы трох ступеней, яно складзе Br541,25, інвалідам вайны 1-й і 2-й групы - Br433, інвалідам вайны 3-й групы - Br270,63, ваеннаслужачым, якія праходзілі службу ў складзе дзеючай арміі або прымалі ўдзел у баявых дзеяннях пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку, - Br270,63, асобам з ліку вольнанаёмнага складу, якія праходзілі службу або працавалі ў складзе дзеючай арміі, - Br270,63, асобам, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943-1945 гадах, - Br270,63, асобам, якія працавалі ў перыяд блакады Ленінграда на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях горада, і асобам, узнагароджаным знакам "Жыхару блакаднага Ленінграда", - Br108,25, былым вязням фашысцкіх канцлагераў (гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання ў перыяд вайны), калі яны не ўчынілі ў гэты перыяд злачынстваў супраць Радзімы, - Br108,25, інвалідам з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі або калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны (або з наступствамі ваенных дзеянняў), - Br54,13.