У мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой" 4 сакавіка адбылася цырымонія ўзнагароджвання і ўручэння пагонаў супрацоўнікам міліцыі. Прысвечанае Дню беларускай міліцыі мерапрыемства прайшло каля манумента "Мужнасць". На цырымонію запрошаны амаль 100 супрацоўнікаў з усёй Брэсцкай вобласці. Гэта праваахоўнікі, удастоеныя розных узнагарод і атрымаўшыя першыя і чарговыя спецыяльныя званні.
На здымку: у час мерапрыемства.