XXXI Дзень беларускага пісьменства* пройдзе 31 жніўня - 1 верасня ў Івацэвічах.
У розныя гады ўрачыстасці праходзілі ў гістарычных і культурных цэнтрах краіны: Полацку, Тураве, Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Заслаўі, Мсціславе, Міры, Камянцы, Паставах, Шклове, Барысаве, Смаргоні, Хойніках, Ганцавічах, Глыбокім, Быхаве, Шчучыне, Рагачове, Іванаве, Слоніме, Бялынічах, Капылі, Добрушы, Гарадку.
Асноўныя тэмы мерапрыемстваў XXXI Дня беларускага пісьменства:
- Год якасці,
- 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў,
- 30-годдзе інстытута прэзідэнцтва,
- 30-годдзе прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь,
- юбілеі класікаў беларускай літаратуры.
У праграме свята:
- навукова-асветная экспедыцыя "Дарога да святынь",
- уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі,
- фестываль кнігі і прэсы,
- навукова-практычная канферэнцыя "Івацэвіцкія чытанні",
- адкрыццё арт-аб'екта "Дзеці лясной школы",
- круглыя сталы з удзелам літаратараў,
- работа выстаў і творчых пляцовак.
*Дзень беларускага пісьменства - нацыянальнае свята, якое адзначаецца з 1994 года і праводзіцца з мэтай прапаганды лепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларускага народа.
Крыніца: Міністэрства інфармацыі Беларусі.