Ивановский районный исполнительный комитет

Ивановский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

Поздравление руководства Ивановского райисполкома с Воскресением Христовым

12/04/2026 09:00

 

Паважаныя святары цэркваў і вернікі Іванаўшчыны!

Сардэчна віншуем вас з Уваскрэсеннем Хрыстовым!

Найвялікшае хрысціянскае свята напаўняе наша жыццё, нашы сэрцы духоўнымі сіламі, верай, надзеяй, дабром і цярпеннем.

Велікодныя сямейныя традыцыі абядноўваюць людзей, ствараюць асаблівую атмасферу ў кожным доме. Святло доўгачаканага свята нагадвае пра галоўныя жыццёвыя каштоўнасці, пра тое, як важныя для чалавека любоў і здароўе, дабрабыт блізкіх і сяброў.

У такія дні раскрываюцца лепшыя чалавечыя якасці-міласэрнасць, спачуванне і вера ў дабро. Няхай Велікодная радасць дапаможа пераадолець усе жыццёвыя цяжкасці і выпрабаванні, прынясе душэўны спакой, радасць і шчасце, натхніць на добрыя справы і ўчынкі.

Шчыра жадаем вам моцнага здароўя і дабрабыту, бадзёрасці духу і аптымізму, міру, любові і дабра!

 

Іванаўскі раённы выканаўчы камітэт

Іванаўскі раённы Савет дэпутатаў

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки