Ивановский районный исполнительный комитет

Ивановский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

Поздравление руководства Ивановского района с Днем единения народов Беларуси и России

02/04/2026 08:38

 

Паважаныя жыхары Іванаўшчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!

Гэтае асаблівае свята абядноўвае жыхароў нашых краін. Мы не проста добрыя суседзі, нас звязваюць шчырыя чалавечыя адносіны.

Нашы брацкія народы разам змагаліся з фашызмам і выгналі ворага са сваёй зямлі, будавалі незалежнасць сваіх дзяржаў.

Агульная гісторыя, культура і духоўныя каштоўнасці, перададзеныя нам продкамі, служаць надзейным падмуркам для нашай будучыні.

Іванаўшчына ганарыцца сваім укладам ва ўмацаванне беларуска-расійскіх адносін. Нашы прадпрыемствы, установы адукацыі, аховы здароўя, культуры, нашы працоўныя калектывы і моладзь плённа супрацоўнічаюць з калегамі з расійскіх рэгіёнаў, рэалізуючы сумесныя праекты, пашыраючы эканамічныя і гуманітарныя сувязі. Упэўнены, наша адзінства вытрымае любыя выпрабаванні.

Жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў, мірнага неба над галавой і сямейнага шчасця!


Іванаўскі раённы выканаўчы камітэт

Іванаўскі раённы Савет дэпутатаў

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки