Дарагія
жанчыны Іванаўшчыны!
З асаблівым
трапяткім пачуццём любові і падзякі віншуем вас з Днём маці!
Мацярынства – гэта
вялікі цуд, крыніца бясконцай любові, мудрасці і сілы. Вы дорыце жыццё,
напаўняеце яго сэнсам і пяшчотай, з’яўляецеся надзейнай апорай і самым верным сябрам сваім дзецям. Любоў
маці – гэта нябачная нітка, якая звязвае
пакаленні, захоўвае сямейны ачаг і акутвае нас сваёй пяшчотай.
У вашых руках –
будучыня Іванаўшчыны, вобласці і ўсёй Беларусі. Вы выхоўваеце дзяцей,
прывіваеце ім галоўныя каштоўнасці: любоў да Радзімы, павагу да старэйшых, дабрыню, працавітасць і імкненне да
ведаў. Штодзённы подзвіг маці, вашы цярпенне і самаадданасць заслугоўваюць самай глыбокай
павагі і ўдзячнасці.
Ад усёй душы жадаем
вам моцнага здароўя, нязгаснай энергіі, душэўнага цяпла і спакою!
Няхай дзеці заўсёды
радуюць вас сваімі поспехамі і дасягненнямі, а ў вашых сем’ях пануюць паразуменне, любоў і дабрабыт!
Іванаўскі раённы выканаўчы камітэт