Ивановский районный исполнительный комитет

Ивановский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

Поздравление руководства Ивановского района с Днем Независимости Республики Беларусь

03/07/2024 08:00

Паважаныя жыхары і госці Іванаўскага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзем вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Гэтае свята - сімвал суверэнітэту і свабоды нашай Радзімы, даніна пакаленням беларусаў, якія на працягу стагоддзяў адстойвалі права жыць на роднай зямлі і самастойна вызначаць уласны лёс. Дзень Рэспублікі захоўвае памяць аб подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, дэманструе гістарычную сталасць, нацыянальную годнасць і цвёрдую волю народа-пераможцы ўмацоўваць сваю дзяржаўнасць.

Сёння ў нашай краіне пануюць мір і парадак, у грамадзян ёсць усе магчымасці атрымаць добрую адукацыю, спакойна працаваць і гадаваць дзяцей. Беларускі народ адзіны, а аб’ядноўвае нас галоўнае - клопат аб умацаванні Айчыны і добрасумленная праца дзеля дасягнення гэтай мэты.

Вялікі дзякуй усім вам за адданасць роднай зямлі, за вашу стваральную працу, жыццёвую мудрасць і актыўны ўдзел у жыццядзейнасці раёна. Дзякуючы згуртаванасці і працалюбству мы зможам адолець любыя цяжкасці, бо разам ствараем сваю будучыню і будучыню нашых дзяцей і ўнукаў.

Няхай у кожным доме, кожнай сям’і будуць мір, здароўе, дабрабыт і шчасце. Няхай вера ў сябе, у сваю дзяржаву заўсёды жыве ў сэрцах кожнага з нас!


Іванаўскі раённы выканаўчы камітэт
Іванаўскі раённы Савет дэпутатаў

 

 

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки