Ивановский районный исполнительный комитет

Ивановский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

Поздравление руководства Ивановского района с Днем отца

21/10/2026 09:00

 

Дарагія таты!

Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні са святам – Днём бацькі.

Значэнне бацькі ў жыцці кожнага чалавека немагчыма пераацаніць. Бацька – абаронца, настаўнік і апора сям’і. Асабліва высокая яго роля ў выхаванні дзяцей, ён служыць для іх прыкладам мужнасці, гонару і мэтанакіраванасці, фарміруе ў дзецях пачуццё адказнасці, справядлівасці, любові да сваёй Радзімы.

Быць бацькам – асаблівы абавязак, самая адказная і патрэбная праца ў жыцці мужчыны: стаць прыкладам для сына і добрым чараўніком для дачкі. Навучыць, расказаць, абараніць, растлумачыць і зрабіць усё гэта з любоўю і цярпеннем — такое можа толькі тата.

Прыміце шчырую падзяку за выхаванне дзяцей, невычэрпную энергію і сілу, надзейнасць і вернасць!

Жадаем моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, шчасця, дабрабыту і працвітання вашым сем’ям. Няхай вашы дамы заўсёды будуць напоўнены святлом кахання, цяплом і ўтульнасцю! Будзьце заўсёды для сваіх дзяцей прыкладам, абаронцам міру і спакою ў сям’і.

 

Іванаўскі раённы выканаўчы камітэт

Іванаўскі раённы Савет дэпутатаў

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки