Ивановский районный исполнительный комитет

Ивановский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

Поздравление руководства Ивановского района с Днем памяти воинов-интернационалистов

15/02/2026 09:00

 Паважаныя ветэраны баявых дзеянняў!

У нашай краіне значнасць ратнага подзвігу салдат і афіцэраў у гарачых кропках планеты ніколі не падвяргалася сумненню.

Сотні нашых суайчыннікаў не вярнуліся дадому з Афганістана. Імёны загінуўшых несмяротныя. Мы будзем памятаць пра іх як пра герояў, якія засталіся вернымі Радзіме і ваеннай прысязе.

Сёння ветэраны баявых дзеянняў, воіны-інтэрнацыяналісты з'яўляюцца надзейнымі памочнікамі ў справе будаўніцтва моцнай і квітнеючай Беларусі. Вы ўносіце важкі ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі, падтрыманне згоды і стабільнасці ў грамадстве. Ваша дзейнасць заўсёды высока шанавалася дзяржавай.

Дзякуем за мужнасць і стойкасць, актыўную і адказную грамадзянскую пазіцыю.

Жадаем вам, дарагія воіны-інтэрнацыяналісты, вашым родным і блізкім міру, шчасця, здароўя, поспехаў у працы на карысць нашай Айчыны.

Іванаўскі раённы выканаўчы камітэт

Іванаўскі раённы Савет дэпутатаў



 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки