Ивановский районный исполнительный комитет

Ивановский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

Поздравление руководства Ивановского района с Днем пожилых людей

01/10/2026 08:00

 

Паважаныя землякі, жыхары старэйшага пакалення!

Ад душы віншуем вас з Днём пажылых людзей!

Гэта цудоўнае свята чалавечай мудрасці, грамадзянскай сталасці, душэўнай шчодрасці – якасцяў, якімі надзелена старэйшае пакаленне. Вы – наша апора, скарбніца вопыту, ведаў і мудрасці. За вашымі плячыма доўгае жыццё, вы ўяўляеце сабой сувязь часоў і пакаленняў. Вашы веды і найбагацейшы вопыт асабліва важныя ў сучасных умовах, калі разам з ініцыятывай маладых патрабуецца жыццёвая мудрасць старэйшых. Ваша неабыякавая жыццёвая пазіцыя, сумленнае стаўленне да працы і сапраўдная любоў да роднай зямлі – гэта ўзор для ўсіх пакаленняў. Менавіта ў вас мы вучымся патрыятызму, уменню захоўваць аптымізм, да вас прыходзім па параду ў цяжкую хвіліну.

Прыміце шчырыя словы падзякі за гады плённай нястомнай працы на карысць Іванаўскага раёна, за ўклад у яго развіццё, уменне годна жыць і працаваць, быць для ўсіх нас прыкладам. Нізкі паклон вам за актыўную грамадзянскую і жыццёвую пазіцыю.

Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, даўгалецця, дабрабыту і бадзёрасці духу! Няхай у вашых дамах пануюць мір, спакой і шчасце!


Іванаўскі раённы выканаўчы камітэт

Іванаўскі раённы Савет дэпутатаў

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки