Паважаныя работнікі і ветэраны
Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь!
Надзейнасць, бяспека, прафесіяналізм —
дэвіз службы аддзялення Дэпартамента аховы, якая адрозніваецца аператыўнасцю,
мабільнасцю, тэхнічнай аснашчанасцю, забяспечвае надзейную абарону маёмасці
грамадзян і суб'ектаў гаспадарання, з'яўляецца трывалым падмуркам ўмацавання
правапарадку.
Дзякуем Вам за самаадданую і
добрасумленную працу, стойкасць і мужнасць, праяўленыя пры выкананні службовага
абавязку.
Асаблівыя словы падзякі хочацца выказаць
ветэранам службы аховы. Мы цэнім ваш вопыт у справе процідзеяння злачыннасці,
уклад у выхаванне і станаўленне маладога пакалення супрацоўнікаў. Вы заўсёды
былі і застаяцеся прыкладам мужнасці і гонару, вернымі захавальнікамі і гарантамі
пераемнасці лепшых традыцый.
Ад усяго сэрца жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, шчасця і сямейнага дабрабыту.
Іванаўскі
раённы выканаўчы камітэт
Іванаўскі раённы Савет дэпутатаў