Паважаныя работнікі ўстаноў фізічнай культуры і спорту, трэнеры,
спартсмены, аматары і ветэраны спорту Іванаўскага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём работнікаў
фізічнай культуры і спорту!
Гэтае свята аб’ядноўвае прафесійных спартсменаў, трэнераў і жыхароў раёна, якія вядуць
здаровы лад жыцця і чэрпаюць жыццёвую энергію ў занятках спортам.
Фізкультура і спорт дапамагаюць людзям захаваць здароўе, сілу, прыгажосць,
загартоўваюць характар і вучаць пераадольваць цяжкасці. Яны маюць важнае
значэнне ў выхаванні моцнай, таленавітай моладзі і ў арганізацыі
вольнага часу насельніцтва.
Мы ганарымся дасягненнямі нашых спартсменаў,
якія ўдзельнічаюць і перемагаюць у спаборніцтвах рэспубліканскага і
міжнароднага ўзроўню, прымнажаючы славу роднай Іванаўшчыны і Рэспублікі
Беларусь.
Асаблівыя словы падзякі – трэнерам і настаўнікам, мудрае настаўніцтва якіх спрыяе дасягненню
новых вяршынь маладымі спартсменамі.
Жадаем усім
работнікам сферы і жыхарам раёна бадзёрасці духу, добрай спартыўнай формы, веры ў свае сілы і яркіх,
пераканаўчых перамог!
Іванаўскі раённы
выканаўчы камітэт