Ивановский районный исполнительный комитет

Ивановский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

Поздравление руководства Ивановского района с Днем работников культуры

11/10/2026 09:00

 

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны культуры Іванаўскага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Культура – гэта душа народа, яго гістарычная памяць і падмурак будучыні. Вы – захавальнікі гэтага неацэннага здабытку. Ваша штодзённая праца – гэта сіла, якая аб’ядноўвае пакаленні, фарміруе маральныя арыенціры, прасвятляе і натхняе людзей.

Дзякуючы адданасці справе, таленту і нястомнай энергіі захоўваюцца ўнікальныя традыцыі Іванаўшчыны, развіваюцца сучасныя мастацкія напрамкі, адкрываюцца новыя імёны, працуюць выдатныя музеі, бібліятэкі і дамы культуры.

Асаблівыя словы падзякі – ветэранам галіны, чый вопыт, мудрасць і адданасць прафесіі служаць прыкладам для маладога пакалення. Ваша праца заклала трывалы падмурак для сённяшніх дасягненняў.

Жадаем усім моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, творчых поспехаў і новых здзяйсненняў! Няхай у вашых домахзаўсёды пануюць гармонія, дабрабыт і натхненне!

 

Іванаўскі раённы выканаўчы камітэт

Іванаўскі раённы Савет дэпутатаў

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки