Паважаныя работнікі і ветэраны лясной
галіны Іванаўскага раёна!
Шчыра віншуем Вас з Днём работнікаў лесу!
Лес – гэта нацыянальны здабытак і крыніца
жыццёва важных рэсурсаў.
Ваша прафесія – гэта прызванне, якое патрабуе адказнасці і высокай
самааддачы. Вы ажыццяўляеце ахову лясоў ад пажараў і шкоднікаў, займаецеся
лесааднаўленнем,
рацыянальным выкарыстаннем і эфектыўным кіраваннем лясной гаспадаркай. Ваша
праца закладвае аснову для дабрабыту будучых пакаленняў, фарміруючы «зялёны
шчыт» краіны.
Асаблівыя словы ўдзячнасці выказваем
ветэранам галіны. Вашашматгадовая,
добрасумленнаяпраца, мудрасць і
бясцэнны вопыт сталі падмуркам для цяперашніх дасягненняў, а ваша адданасць
абранай справе служыць прыкладам для маладых спецыялістаў.
Жадаем моцнага здароўя, поспехаў у працы, сямейнага шчасця. Хай кожны дзень прыносіць радасць ад вынікаў вашай працы, а ў дамах пануюць мір, гармонія і дастатак!
Іванаўскі
раённы выканаўчы камітэт
Іванаўскі раённы Савет дэпутатаў