Ивановский районный исполнительный комитет

Ивановский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

Поздравление руководства Ивановского района с Днем работников социальной защиты

05/01/2026 09:00

 

Паважаныя работнікі сістэмы сацыяльнай абароны!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём работнікаў сацыяльнай абароны!

Сфера сацыяльнай абароны - адзін з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі нашай краіны. Дзейнасць службы звязана з інтарэсамі кожнага чалавека, кожнай сям'і і з'яўляецца адным з найбольш складаных і шматгранных складнікаў жыцця сучаснага грамадства.

Вы першымі прыходзіце на дапамогу людзям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Ваша прафесія, звязаная з інтарэсамі кожнага чалавека і кожнай сям'і, закліканая ўносіць у жыццё людзей дабро і міласэрнасць, патрабуе выключна добрасумленнага стаўлення да справы, вялізнага цярпення, умення суперажываць і захоўваць веру ў ідэалы дабра і справядлівасці.

Выказваем падзяку за вашу працу, чуласць і ўвагу да лёсаў людзей, якім неабходная дапамога і сацыяльная абарона. Ваша праца заслугоўвае ўсеагульнага прызнання, а дзякуючы намаганням жыццё многіх людзей напаўняецца сэнсам і знаходзіць надзею.

Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, міру, дабрабыту!

Іванаўскі раённы выканаўчы камітэт

Іванаўскі раённы Савет дэпутатаў


 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки