Ивановский районный исполнительный комитет

Ивановский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

Поздравление руководства Ивановского района с Днем учителя

04/10/2026 08:00

 

Дарагія работнікі сферы адукацыі, паважаныя ветэраны педагагічнай працы!

Прыміце сардэчныя віншаванні з вашым прафесійным святам – Днём настаўніка!

Ваша прафесія – адна з самых важных, адказных і высакародных на зямлі. Настаўнік не проста перадае веды, ён адкрывае дзецям свет, выхоўвае ў іх лепшыя чалавечыя якасці, фарміруе іх характар і погляд у будучыню. Вы – тыя, хто закладае падмурак будучыні Іванаўшчыны і ўсёй Беларусі.

Выказваем падзяку за вашу нялёгкую, але такую высакародную працу! За цярпенне і мудрасць, за самааддачу і творчы падыход, за вашу шчырую любоў да дзяцей і адданасць прафесіі.

Асаблівыя словы ўдзячнасці – ветэранам педагагічнай працы, чый вопыт і пераемнасць традыцый неацэнныя для нашай сістэмы адукацыі.

Жадаем вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, душэўнага цяпла і аптымізму! Няхай заўсёды будуць побач павага і любоў вучняў, падтрымка калег,разуменне і ўдзячнасцьбацькоў. Няхай ваша праца прыносіць радасць і натхненне, а ў дамах пануюць утульнасць і дабрабыт!

 

Іванаўскі раённы выканаўчы камітэт

Іванаўскі раённы Савет дэпутатаў

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки